Продавец КРАМАМАМА інтэрнэт-крама дзіцячага і дарослага адзення міжнародных брэндаў развивает свой бизнес на Deal.by 8 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by
Корзина
457 отзывов
promo_banner
КРАМАМАМА интернет-магазин детской и взрослой одежды международных брендов
Наличие документов
Знак Наличие документов означает, что компания загрузила свидетельство о государственной регистрации для подтверждения своего юридического статуса компании или индивидуального предпринимателя.
+375 (44) 578-65-94
+375 (29) 327-39-26

Каляды - дахрысьціянскае беларускае сьвята

Каляды - дахрысьціянскае беларускае сьвята

Якія сьвяты мы сьвяткуем? Беларускія Каляды разам з КРАМАМАМА
У гадавым коле народных земляробчых абрадаў і свят КАЛЯДЫ займалаі 1-е месца і супрацьстаялі Купаллю, якое святкавалася блізка да летняга сонцастаяння. 

З распаўсюдам хрысціянства Каляды сталі прымяркоўваць да рэлігійных сьвят - Нараджэнне Хрыстова і Хрышчэнне Гасподняе.

Каляды працягваюцца дванаццаць дзён з 24 снежня (6 студзеня) па 6 (19) студзеня — з Каляды да Вадохрышча.

На Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд шчыльна пераплецена з народнымі святочнымі звычаямі. Для Каляд характэрны тры абрадавыя вячэры (куцці):

 посная (вялікая) спраўляецца перад 1-м святочным днём,

багатая (тоўстая, шчодрая) з мяснымі стравамі — у Шчодры вечар (вечар перад Новым годам),

посная (галодная, вадзяная) — перад Вадохрышчам.

Наладжваліся калядаванне, варажба, шматлікія забавы, гульні; спявалі калядныя песні.

Калядаванне — традыцыя з язычніцкімі каранямі.

Якія сьвяты мы сьвяткуем? Беларускія Каляды разам з КРАМАМАМА

Міхал Эльвіра Андрыёлі. “Каляднікі” ("Вядзенне казы на Гарадзеншчыне"). 1876 . На малюнку можна разглядзець цікавасці каляднага пераапранання: Каза нават выглядзіць амаль як сапраўдная, Мядзведзь і Бусел, характэрны для гарадзенскіх калядных абрадаў.

Увечары група дзяўчат, хлопцаў, дзяцей апраналася ў жывёл (Казу, Тура, Бусла, Зайца), у розных дзіўных чароўных істот (Дзеда, Бабу, Цыгана, Чорта) і хадзілі па вёсцы або ехалі на возе.

Яны спыняліся ля кожнага двара, і кожны гаспадар павінны быў запрасіць іх сабе ў хату, інакш, верылі сяляне, на будучы год шчасця і дабрабыту не будзе.

Калядоўнікі спявалі, танцавалі, гралі на дудзе і бубне, ладзілі імправізаваныя сцэны. Напрыканцы выступлення яны ў форме песні ці вершаванага звароту жадалі гаспадарам багацця, здароўя, сямейнага ладу.

У каталіцкіх рэгіёнах Беларусі калядная абраднасць захавала меньш старажытных, язычніцкіх элементаў, чым у праваслаўных. Касцёл быў меней цярпімым да народнай абраднасці, чым царква. У каталіцкіх вёсках былі распаўсюджаныя персанажы «Трох каралёў».

Якія сьвяты мы сьвяткуем? Беларускія Каляды разам з КРАМАМАМА

Абрадавыя тэксты называюць калядоўшчыкаў ’’ад Бога прысланымі", «гасцямі з далёкага краю, з-пад самага Раю». Калядныя персанажы сімвалізуюць гасцей з «таго» свету, з замагілля, якія ў святочны час ходзяць па зямлі, нясуць ад Бога дабрабыт і размяркоўваюць яго паміж людзьмі. Каб атрымаць сваю долю будучага дабрабыта, трэба адарыць калядоўшчыкаў. Большасць калядных персанажаў мае старажытныя, язычніцкія карані.

Дарэчы, з дапамогаю нашага каталогу карнавальных касцюмаў можна стварыць сабе вобраз амаль кожнага з асноўных калядных персанажаў - Дзеда і Бабы, Казы і Быка, Мядзьведзя і Ваўка, Бусла ці Дзятла, а таксама - Чорта або Сьмерці, Салдата (жаўнера) або Караля

   

   

Калядоўшчыкаў звалі па-рознаму: «каляднікі», «звездары», «шчадраванцы», «шчодры», «цары», «конікі, цыганы», «шчадруючыя госці», «кабылу водзяць», «каза ходзіць».

Якія сьвяты мы сьвяткуем? Беларускія Каляды разам з КРАМАМАМА

Прыходу калядоўшчыкаў чакалі з нецярпеннем. У народзе казалі:

«Каляды прыйдзе — добры год будзе», «Калядоўшчыкі ў хату шчасце нясуць», «Чыю хату каза міне, там цэлы год нялюдскае жыццё будзе».

Абавязкова знайдзіце час, каб паказаць вясёласьць, непаўторнасьць і фантастычнасьць беларускіх Каляд нашым дзеткам! Шчасьлівыя вочы дзіцяці - гэта найкаштоўнейшы падарунак на Раство і Новы год!

Другие статьи