Продавец КРАМАМАМА інтэрнэт-крама дзіцячага і дарослага адзення міжнародных брэндаў развивает свой бизнес на Deal.by 8 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by
Корзина
457 отзывов
promo_banner
КРАМАМАМА интернет-магазин детской и взрослой одежды международных брендов
Наличие документов
Знак Наличие документов означает, что компания загрузила свидетельство о государственной регистрации для подтверждения своего юридического статуса компании или индивидуального предпринимателя.
+375 (44) 578-65-94
+375 (29) 327-39-26

Сёння - Сусьветны Дзень Пацалунка (World Kissing Day)

Сёння - Сусьветны Дзень Пацалунка (World Kissing Day)

Сусветны Дзень Пацалунка (World Kissing Day), які штогод праходзіць у больш чым 60 краінах сьвету 6 ліпеня, існуе ўжо больш за сто гадоў. А каля 20 гадоў таму быў зацверджаны Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і атрымаў статус міжнароднага.

Прыдумалі яго яшчэ ў канцы XIX стагоддзя ў Брытаніі

Па некаторых дадзеных, генератарам ідэі "пацалункавага" сьвята стаў ... дантыст.

Калі гэта так, то разважаў ён цалкам слушна: калі людзі пачнуць часьцей цалавацца, дык і за гігіенай рота пачнуць сачыць больш дбайна. Невядома, ці дадалося ў знаходлівага доктара кліентаў, але сьвята прыжылася і з цягам часу пашырылася на іншыя краіны.

Сёння сьявта пацалункаў ўшаноўваюць у асноўным у краінах Еўропы і Амерыкі

У краінах азіяцкага і блізкаўсходняга рэгіёну мясцовы менталітэт і традыцыі папулярнасці падобных сьвятаў не спрыяюць.

Як з'явіўся пацалунак? Зразумела, што калі не браць за ўзор гісторыю Адама і Евы, гісторыя першага пацалунка крыецца ў глыбіні стагоддзяў. 

Значна цікавей даведацца, чаму з'явілася само дзеянне - пацалунак. Тэорый існуе вялікае мноства.
 

Чаму людзі цалуюцца? Па-першае, таму што гэта старажытная культурная традыцыя. Амаль ва ўсім свеце людзі ў рамантычным стане пачуццяў адчуваюць неўсьвядомленую неабходнасьць цалавацца.

 

Першы пацалунак на экране зафіксаваны ў 1896 годзе, у 30-секундным роліку Томаса Эдысана пад сімвалічнай назвай «Пацалунак».

Самы насычаны пацалункамі стаў фільм «Дон Жуан» (1926 год, кампанія Warner Bros. Pictures): у ім налічылі 191 пацалунак!

Па-другое, як запэўніваюць антраполагі, у розных, як старажытных грамадствах, так і ў тых прымітыўных калектываў нашых дзён, дасьледаваных навукоўцамі, лічыцца, што ў дыханні чалавека жыве душа, а злучаны подых пацалаваўшыхся сімвалізуе «душэўны шлюб».

Адзначаюць World Kissing Day, як няцяжка здагадацца, пацалункамі. Прычым зусім неабавязкова рамантычнымі - падыдуць і сяброўскія "цмокі" у шчочку, і чапурыстыя цалаванні рукі. У шмат якіх гарадах сьвету ў гэты дзень праводзяцца розныя конкурсы і спаборніцтвы для закаханых парачак. За самы доўгі або незвычайны пацалунак пераможцам нават ўручаюць прызы.

Чым карысныя пацалункі?

Пазбаўляюць ад стрэсу. У крыві тых, хто цалуецца, узровень гармону стрэсу зніжаецца, а канцэнтрацыя "гармона кахання", наадварот, расьце.

Замяняюць фітнес. Падчас аднаго энергічнага пацалунку спальваецца ад 8 да 16 калорый. А яшчэ пацалунак з'яўляецца цудоўнай прафілактыкай маршчын, бо падчас гэтага нібыта простага дзеяння задзейнічана каля 30 цягліц твару!

Ратуюць ад карыесу і галаўнога болю. У сьліне ўтрымліваюцца солі кальцыя, злучэнні фосфару і нават прыродныя антыбіётыкі. Усе разам гэтыя рэчывы ўмацоўваюць эмаль зубоў і праводзяць свайго роду прафілактыку карыесу. А пашырэнне крывяносных сасудаў пры пацалунку дапамагае зняць спазм падчас галаўных боляў.

Прадухіляюць хваробы лёгкіх. Падчас і нават пасля пацалунку лёгкія робяць 60 удыхаў у хвіліну замест звычайных 20. Нядрэнная гімнастыка з'яўляецца выдатнай прафілактыкай хвароб дыхальных органаў.

Увогуле, даследчыкі неаднаразова сьцвярджалі, што пацалунак карысны для здароўя: хто больш цалуецца і жыве даўжэй.

Застаеца нагадаць, што Вы яшчэ заспееце патрапіць на нашыя зніжкі на Летні Гардэроб! Зрабіце адзін аднаму прыемны падарунак у гэты дзень!


 

Цалуйцеся як мага часьцей і даўжэй - Жывіце Доўга і Шчасьліва!

Другие статьи