Продавец КРАМАМАМА інтэрнэт-крама дзіцячага і дарослага адзення міжнародных брэндаў развивает свой бизнес на Deal.by 8 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by
Корзина
457 отзывов
promo_banner
КРАМАМАМА интернет-магазин детской и взрослой одежды международных брендов
Наличие документов
Знак Наличие документов означает, что компания загрузила свидетельство о государственной регистрации для подтверждения своего юридического статуса компании или индивидуального предпринимателя.
+375 (44) 578-65-94
+375 (29) 327-39-26

ВОЎК - вобраз на КАЛЯДЫ. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА

ВОЎК - вобраз на КАЛЯДЫ. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА

На Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд шчыльна пераплецена з архаічнымі, старадаўнімі і містычнымі ўяўленнямі нашых далёкіх продкаў, некаторыя зь якіх могуць сягаць яшчэ ў дапісьмовыя часы.

Калядаванне — вельмі старадаўняя традыцыя, з дахрысьціянскімі, язычніцкімі каранямі.

ВОЎК - вобраз на КАЛЯДЫ. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА

Групы моладзі і дзяцей апраналіся ў жывёл (Казу, Тура, Бусла, Зайца), у розных дзіўных чароўных істот (Дзеда, Бабу, Цыгана, Чорта) і вечарамі хадзілі па вёсцы або ехалі на возе. Яны спыняліся ля кожнага двара, і кожны гаспадар павінны быў запрасіць іх сабе ў хату, інакш, верылі ў народзе, на будучы год шчасця і дабрабыту не будзе.

Калядоўнікі спявалі, танцавалі, гралі на дудзе і бубне, ладзілі імправізаваныя сцэны і ў форме песьні ці вершаванага звароту жадалі гаспадарам багацця, здароўя, сямейнага ладу.

На Гродзеншчыне, Віцебшчыне і на Палессі рабілі на каляды маску Ваўка.

Гэты персанаж любіў красці дзяўчын, таму апошніх ад яго хавалі. Сам ён сядзеў за спінамі іншых калядоўшчыкаў і сачыў, дзе б гэта скрасці дзяўчыну. Часам ён жартоўна выкрадаў дзеўку. Хлопцы гналіся за ім, аднімалі дзяўчыну ці выкуплял ў Воўка. А потым як бы «праганялі» яго з вёскі, «у нас хлопцы свае ёсць, і дзевак нашых не забірай».

Цікава, што ў народных казках воўк таксама часам дапамагае герою скрасці нявесту. Ёсць і народная балада, дзе воўк перамог у спаборніцтве за руку каралеўны і пацягнуў яе ў сваё логавішча.

Наш каталог карнавальных тавараў прапануе розныя варыянты стварэння каляднага вобраза: ад аксесуара-шапкі ў выглядзе Ваўчка да суцэльнага касцюма-кігурумі.

ВОЎК - вобраз на КАЛЯДЫ. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА
 
ВОЎК - вобраз на КАЛЯДЫ. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА
 
ВОЎК - вобраз на КАЛЯДЫ. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА
 
ВОЎК - вобраз на КАЛЯДЫ. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА

Падарыце свайму жэўжыку радасьць і фантастычнасьць беларускіх Каляд!

Другие статьи