Продавец КРАМАМАМА інтэрнэт-крама дзіцячага і дарослага адзення міжнародных брэндаў развивает свой бизнес на Deal.by 8 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by
Корзина
457 отзывов
promo_banner
КРАМАМАМА интернет-магазин детской и взрослой одежды международных брендов
Наличие документов
Знак Наличие документов означает, что компания загрузила свидетельство о государственной регистрации для подтверждения своего юридического статуса компании или индивидуального предпринимателя.
+375 (44) 578-65-94
+375 (29) 327-39-26

ДЗЕД - вобраз на КАЛЯДЫ. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА

ДЗЕД - вобраз на КАЛЯДЫ. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА

На Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд  шчыльна пераплецена з архаічнымі, старадаўнімі і містычнымі ўяўленнямі нашых далёкіх продкаў, некаторыя зь якіх могуць сягаць яшчэ ў дапісьмовыя часы.

Калядаванне — вельмі старадаўняя традыцыя, з дахрысьціянскімі, язычніцкімі каранямі.

ДЗЕД Калядны. Ствараем карнавальны вобраз самастойна. Карнавальны ЛАЙФХАК ад КРАМАМАМА 

Групы моладзі і дзяцей апраналіся ў жывёл (Казу, Тура, Бусла, Зайца), у розных дзіўных чароўных істот (Дзеда, Бабу, Цыгана, Чорта) і вечарамі хадзілі па вёсцы або ехалі на возе. Яны спыняліся ля кожнага двара, і кожны гаспадар павінны быў запрасіць іх сабе ў хату, інакш, верылі ў народзе, на будучы год шчасця і дабрабыту не будзе.

Калядоўнікі спявалі, танцавалі, гралі на дудзе і бубне, ладзілі імправізаваныя сцэны і ў форме песьні ці вершаванага звароту жадалі гаспадарам багацця, здароўя, сямейнага ладу.

Галоўным персанажам-калядоўшчыкам быў вельмі старажытны вобраз — Дзед. Ён сімвалізуе памерлых продкаў, «дзядоў». Аблічча старца ў фальклоры мае і Бог, якія вандруе па зямлі, узнагароджвае і карае людзей. Найчасцей менавіта Дзед водзіць казу. 

Да маскі Дзеда абавязкова прымацоўвалі доўгую бараду, якая сімвалізавала багацце і ўрадлівасць. Сувязь барады і ўраджаю падказвае нават назва апошняга жнівеньскага снапа — «Дзедава барада», або «Богава барада». Разам з Дзедам часта ходзіць яго парны персанаж — Баба.

У старадаўніх абрадаў нашых продкаў Дзед часта выступаў як эратычны персанаж.

Так, вясною, у пачатку Масленіцы на поўначы Беларусі існаваў абрад «Пахаванне Дзеда», калі сяляне сімвалічна адпявалі і закопвалі ляльку ў выглядзе старога барадатага мужыка, з морквай, прычэпленай да пояса. Магчыма, захаваўся водгаласак старажытнага язычніцкага персанажа — бога ўраджаю ці першапродка.

Наш каталог карнавальных тавараў прапануе розныя варыянты стварэння каляднага вобраза, але, мяркуем, самым сьвяточным сярод магчымых (і найбольш лёгка зтвараемым) з'яўляецца сьветлы вобраз сьвятого Міколы - Санты: а чым ня Дзед са сваёю сівою барадою, ды й жыве амаль побач - на Поўначы?!

Бо ў ХХІ стагоддзі Дзед не абавязкова павінен хадзіць у сьвітцы ці тулупе стогадовай даўніны :)

ДЗЕД Калядны. Ствараем карнавальны вобраз самастойна. Карнавальны ЛАЙФХАК ад КРАМАМАМА
 
ДЗЕД Калядны. Ствараем карнавальны вобраз самастойна. Карнавальны ЛАЙФХАК ад КРАМАМАМА
 
ДЗЕД Калядны. Ствараем карнавальны вобраз самастойна. Карнавальны ЛАЙФХАК ад КРАМАМАМА
 
ДЗЕД Калядны. Ствараем карнавальны вобраз самастойна. Карнавальны ЛАЙФХАК ад КРАМАМАМА

Падарыце ўсёй сям'і радасьць і фантастычнасьць беларускіх Калядаў!

Другие статьи