Продавец КРАМАМАМА інтэрнэт-крама дзіцячага і дарослага адзення міжнародных брэндаў развивает свой бизнес на Deal.by 8 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by
Корзина
457 отзывов
promo_banner
КРАМАМАМА интернет-магазин детской и взрослой одежды международных брендов
Наличие документов
Знак Наличие документов означает, что компания загрузила свидетельство о государственной регистрации для подтверждения своего юридического статуса компании или индивидуального предпринимателя.
+375 (44) 578-65-94
+375 (29) 327-39-26

МЯДЗЬВЕДЗЬ - вобраз на КАЛЯДЫ. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА

МЯДЗЬВЕДЗЬ - вобраз на КАЛЯДЫ. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА

На Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд  шчыльна пераплецена з архаічнымі, старадаўнімі і містычнымі ўяўленнямі нашых далёкіх продкаў, некаторыя зь якіх могуць сягаць яшчэ ў дапісьмовыя часы.

Калядаванне — вельмі старадаўняя традыцыя, з дахрысьціянскімі, язычніцкімі каранямі

Калядаванне — вельмі старадаўняя традыцыя, з дахрысьціянскімі, язычніцкімі каранямі.

Групы моладзі і дзяцей апраналіся ў жывёл (Казу, Тура, Бусла, Зайца), у розных дзіўных чароўных істот (Дзеда, Бабу, Цыгана, Чорта) і вечарамі хадзілі па вёсцы або ехалі на возе. Яны спыняліся ля кожнага двара, і кожны гаспадар павінны быў запрасіць іх сабе ў хату, інакш, верылі ў народзе, на будучы год шчасця і дабрабыту не будзе.

Калядоўнікі спявалі, танцавалі, гралі на дудзе і бубне, ладзілі імправізаваныя сцэны і ў форме песьні ці вершаванага звароту жадалі гаспадарам багацця, здароўя, сямейнага ладу.

Вобраз Мядзведзя - бадай што самы старажытны з усіх пэрсанажаў Калядаў. Як паказваюць міфалагічныя паралелі з суседнімі фіна-вугорскімі народамі (напрыклад, фінамі, эстонцамі ці карэламі), культ Мядзведзя існаваў яшчэ ў далёкія дапісьмовыя часы, да прыходу на нашыя землі славян...

Мядзьведзь (Медведь). Ствараем карнавальны вобраз самастойна. Карнавальны ЛАЙФХАК ад КРАМАМАМА на Каляды

Фрагмент старонкі з апісаннем нашай краіны ў "Касмаграфіі" Себасьцьяна Мюнстэра (1568 г.)

На каляды ролю Мядзведзя выконваў чалавек з вывернутым кажухом, у масцы. Часта нехта з калядоўшчыкаў вадзіў яго на ланцугу. Мядзведзь весяліў гаспадароў, рабіў розныя жартаўлівыя дзеянні. Ён сімвалізаваў здароўе, багацце, плоднасць і сілу. Адначасова ён увасабляе дзікую прыроду, з якою трэба пасябраваць, дамовіцца, каб яна была прыхільнай.

Мядзьведзь (Медведь). Ствараем карнавальны вобраз самастойна. Карнавальны ЛАЙФХАК ад КРАМАМАМА на Каляды

Наш каталог карнавальных тавараў прапануе розныя варыянты стварэння каляднага вобраза: ад аксесуара-шапкі ў выглядзе мядзведзіка да суцэльнага касцюма-кігурумі.

Мядзьведзь (Медведь). Ствараем карнавальны вобраз самастойна. Карнавальны ЛАЙФХАК ад КРАМАМАМА на Каляды
 
Мядзьведзь (Медведь). Ствараем карнавальны вобраз самастойна. Карнавальны ЛАЙФХАК ад КРАМАМАМА на Каляды
 
Мядзьведзь (Медведь). Ствараем карнавальны вобраз самастойна. Карнавальны ЛАЙФХАК ад КРАМАМАМА на Каляды
 
Мядзьведзь (Медведь). Ствараем карнавальны вобраз самастойна. Карнавальны ЛАЙФХАК ад КРАМАМАМА на Каляды

Падарыце свайму жэўжыку радасьць і фантастычнасьць беларускіх Каляд!

Другие статьи