Продавец КРАМАМАМА інтэрнэт-крама дзіцячага і дарослага адзення міжнародных брэндаў развивает свой бизнес на Deal.by 8 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by
Корзина
457 отзывов
promo_banner
КРАМАМАМА интернет-магазин детской и взрослой одежды международных брендов
Наличие документов
Знак Наличие документов означает, что компания загрузила свидетельство о государственной регистрации для подтверждения своего юридического статуса компании или индивидуального предпринимателя.
+375 (44) 578-65-94
+375 (29) 327-39-26

ТУР (БЫК) - вобраз на КАЛЯДЫ. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА

ТУР (БЫК) - вобраз на КАЛЯДЫ. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА

На Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд  шчыльна пераплецена з архаічнымі, старадаўнімі і містычнымі ўяўленнямі нашых далёкіх продкаў, некаторыя зь якіх могуць сягаць яшчэ ў дапісьмовыя часы.

Калядаванне — вельмі старадаўняя традыцыя, з дахрысьціянскімі, язычніцкімі каранямі.

ТУР (БЫК) - вобраз на КАЛЯДЫ. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА

Групы моладзі і дзяцей апраналіся ў жывёл (Казу, Тура, Бусла, Зайца), у розных дзіўных чароўных істот (Дзеда, Бабу, Цыгана, Чорта) і вечарамі хадзілі па вёсцы або ехалі на возе. Яны спыняліся ля кожнага двара, і кожны гаспадар павінны быў запрасіць іх сабе ў хату, інакш, верылі ў народзе, на будучы год шчасця і дабрабыту не будзе.

Калядоўнікі спявалі, танцавалі, гралі на дудзе і бубне, ладзілі імправізаваныя сцэны і ў форме песьні ці вершаванага звароту жадалі гаспадарам багацця, здароўя, сямейнага ладу.

Персанаж-Тур суправаджаў калядоўшчыкаў на Палессі, у іншых раёнах яго замянялі Карова ці Бык. Гэты вобраз стварала маска, да якой часта прымацоўваліся сапраўдныя рогі.

Вобраз дзікага Быка-Тура (продка сучаснай свойскай каровы) - таксама вельмі старажытны: археалагічныя знаходкі з выявамі тура (жаночыя падвескі) знаходзяць, напрыклад, на Гомельшчыне, на зямлі племені радзімчаў, дзе з дапісьмовых часоў захаваўся абрад "турыцы".

Магутнасьцю і сьмеласьцю тура яшчэ ў часы ВКЛ захапляліся замежныя падарожнікі (як, напрыклад, пасол ад Святой Рымскай імпэрыі Сігізмунд Герберштэйн, які пакінуў цэлыя старонкі апісання жывёлаў нашага краю), бо на нашых землях чалавек зьнішчыў тура значна пазьней, чым у Заходняй Эўропе - толькі ў XVII стагоддзі.

ТУР (БЫК) - вобраз на КАЛЯДЫ. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА

Тур звязаны з вобразам бога хатняй жывёлы - Вялесам. Апошні быў адначасова і богам жывёлагадоўлі, і богам зімы. Таксама Тур мог быць сімвалам раніцы, світанку, свята, якое прыходзіла пасля зімовага сонцастаяння, калі дзень пачынаў расці, а ночы — карацець.

Бык увасабляе святло нават у загадках: «Белы бык у акно тык» (дзень), «Сівы бык у вакенца шмык» (світанне).

ТУР (БЫК) - вобраз на КАЛЯДЫ. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА

Наш каталог карнавальных тавараў прапануе розныя варыянты стварэння каляднага вобраза: ад аксесуара  да суцэльнага касцюма.

 

 

Падарыце свайму дзіцяці радасьць і фантастычнасьць беларускіх Каляд!

Другие статьи