Продавец КРАМАМАМА інтэрнэт-крама дзіцячага і дарослага адзення міжнародных брэндаў развивает свой бизнес на Deal.by 8 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by
Корзина
457 отзывов
promo_banner
КРАМАМАМА интернет-магазин детской и взрослой одежды международных брендов
Наличие документов
Знак Наличие документов означает, что компания загрузила свидетельство о государственной регистрации для подтверждения своего юридического статуса компании или индивидуального предпринимателя.
+375 (44) 578-65-94
+375 (29) 327-39-26

КУПАЛЛЕ - нязгасальныя традыцыі нашых продкаў. Якія сьвяты мы сьвяткуем?

КУПАЛЛЕ - нязгасальныя традыцыі нашых продкаў. Якія сьвяты мы сьвяткуем?

У разгар лета на нашых землях адзначаюць Купалле – адное з найстарадаўнейшых народных сьвятаў, прысьвечаных сонцу і росквіту зямлі.
Сьвяты ў гонар летняга сонцастаяння ёсць у многіх народаў Еўропы: Янаў дзень у Балгарыі, святы Ян у Венгрыі, Сан-Хуан у Іспаніі, Ліга ў Латвіі…

Ва ўсходніх славян гэта Іван Купала, але, бадай, менавіта ў нашым краі найбольш поўна захаваліся традыцыі Купалля, якое адзначаюць з асаблівым размахам.
Магічныя абрады і рытуалы Купалля ўзніклі яшчэ ў язычніцкія часы. "Купала" азначала "сярдзітае", "гарачае", "ускіпаючае гневам", "раз'юшанае" – менавіта так продкі ўяўлялі сонца і яго цудадзейную сілу. У час свята людзі дзякавалі і магутным стыхіям – Агню, Вадзе, Зямлі.

Якія сьвяты мы сьвяткуем: КУПАЛЛЕ - нязгасальныя традыцыі продкаў. Артыкулы ад інтэрнэт-крамы КРАМАМАМА

З распаўсюджваннем хрысьціянства да Купалля быў прымеркаваны дзень нараджэння Іаана Хрысьціцеля. Сугучнасць слоў "купала" і "купаць", "апускаць у ваду" ў народнай свядомасці прывяла да змяшэння ў назве свята – Іван Купала.
Ноч на Івана Купалу адзначалася ў ноч на 24 чэрвеня. У Юлiянскім календары адбыўся зрух на 6-7 ліпеня паводле Грыгарыянскага календара і цяпер часта Купалле адзначаюць у гэты час.

Якія сьвяты мы сьвяткуем: КУПАЛЛЕ - нязгасальныя традыцыі продкаў. Артыкулы ад інтэрнэт-крамы КРАМАМАМА

З Купаллем звязана шмат легенд і паданняў. Верылі, што ў гэтую ноч рэкі сьвецяцца асаблівым святлом, а ў іх водах купаюцца русалкі. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расьліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе". Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці,  якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз на год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы сьвету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек.

Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

Якія сьвяты мы сьвяткуем: КУПАЛЛЕ - нязгасальныя традыцыі продкаў. Артыкулы ад інтэрнэт-крамы КРАМАМАМА
На Купалле нашыя продкі праводзілі шмат сімвалічных абрадаў:
збор лекавых расьлін, якія набывалі ў гэту ноч асаблівую сілу;
рытуал ачышчэння агнём праз купальскае вогнішча (праз яго людзі скакалі, у ім спальвалі кола-"сонца", адзенне хворых, старыя рэчы);
варажба на будучае па пушчаных па вадзе купальскіх вянках;
абрадавая вячэра;
​​​​​​​ рытуалы аховы дамоў і палёў ад нячыстай сілы;
​​​​​​​ прашэнне багатага ўраджаю і дастатку;
​​​​​​​ абрадавыя песні і карагоды, шумныя вясёлыя гульні;
​​​​​​​ рытуал ачышчэння вадой на ўзыходзе сонца, умыванне расой.

Якія сьвяты мы сьвяткуем: КУПАЛЛЕ - нязгасальныя традыцыі продкаў. Артыкулы ад інтэрнэт-крамы КРАМАМАМА​​​​​​​

Традыцыі ізноў вяртаюцца, і цяпер у нашай краіне кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй на берагах рэк і азёр святкуюць Купалле. Сёння гэтыя гулянні аб'ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні.

Калі ў вас ёсьць магчымасьць паўдзельнічаць у такім сьвяце, або арганізаваць яго сваімі сіламі - на летніку,  ў бацькоўскай вёсцы - абавязкова паспрабуйце адчуць усёй сям'ёй гэтую непаўторную атмасфэру старадаўніх абрадаў і прыродных таямніцаў. А, галоўнае, дазвольце браць удзел ува ўсіх купальскіх гуляннях сваім дзеткам: для іх гэта будзе незабыўнае сьвята, зусім непадобнае на афіцыйныя мерапрыемствы ці наведванне атракцыёнаў!

Якія сьвяты мы сьвяткуем: КУПАЛЛЕ - нязгасальныя традыцыі продкаў. Артыкулы ад інтэрнэт-крамы КРАМАМАМА

УВАГА! У нашым каталозе яшчэ працуюць цудадзейныя ЗНІЖКІ!

Варта спакусіцца! ;)​​​​​​​

Другие статьи