Продавец КРАМАМАМА інтэрнэт-крама дзіцячага і дарослага адзення міжнародных брэндаў развивает свой бизнес на Deal.by 8 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by
Корзина
457 отзывов
promo_banner
КРАМАМАМА интернет-магазин детской и взрослой одежды международных брендов
Наличие документов
Знак Наличие документов означает, что компания загрузила свидетельство о государственной регистрации для подтверждения своего юридического статуса компании или индивидуального предпринимателя.
+375 (44) 578-65-94
+375 (29) 327-39-26

ЗАЯЦ - Калядны персанаж. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА

ЗАЯЦ - Калядны персанаж. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах КРАМАМАМА

На Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд  шчыльна пераплецена з архаічнымі, старадаўнімі і містычнымі ўяўленнямі нашых далёкіх продкаў, некаторыя зь якіх могуць сягаць яшчэ ў дапісьмовыя часы.

Калядаванне — вельмі старадаўняя традыцыя, з дахрысьціянскімі, язычніцкімі каранямі.

Калядныя вобразы з каталога карнавальнага адзення  КРАМАМАМА

Групы моладзі і дзяцей апраналіся ў жывёл (Казу, Тура, Бусла, Зайца), у розных дзіўных чароўных істот (Дзеда, Бабу, Цыгана, Чорта) і вечарамі хадзілі па вёсцы або ехалі на возе. Яны спыняліся ля кожнага двара, і кожны гаспадар павінны быў запрасіць іх сабе ў хату, інакш, верылі ў народзе, на будучы год шчасця і дабрабыту не будзе.

Калядоўнікі спявалі, танцавалі, гралі на дудзе і бубне, ладзілі імправізаваныя сцэны і ў форме песьні ці вершаванага звароту жадалі гаспадарам багацця, здароўя, сямейнага ладу.

Калядныя вобразы з каталога карнавальнага адзення  КРАМАМАМА

Заяц з’яўляецца рэдкім калядным персанажам. Сімволіка зайца ў традыцыйнай культуры звязана з вобразам медыятара, пасярэдніка паміж светамі. Ён належыць не проста памежнай зоне паміж гэтым і якім-небудзь з іншых светаў, а менавіта мяжы паміж светам (космасам) і нясветам (хаосам) як гэткімі. Таму яго вобраз на Каляды, калі фактычна знікае мяжа паміж светамі і прыходзяць госці з іншасвету, выглядае невыпадковым.

З гэтымі ўяўленнямі звязаныя і адмысловыя прадказальніцкія ўласцівасці зайца. Пры гэтым найчасцей заяц вяшчуе нядобрае для людзей. Адзін з такіх прыкладаў. Паводле народных павер’яў, калі, выправіўшыся ў дарогу, сустрэнеш зайца, то лепей адразу ж вярнуцца дахаты, бо поспеху ў гэтай выправе не будзе. У той час, як сустрэча з ваўком абяцае поспех. Згаданае народнае павер’е, дарэчы, узгадваецца таксама ў летапісным урыўку пра паганскае мінулае літоўскага князя Міндоўга: “Жряше богом своим вътайне: Нънадееви и Телявели и Диверикъзу, заечьему богу…Егда выехаше на поле и выбегняше заяць на поле – в лес, (в) рощения не вохожаше вну и не смеяше ни розгы уломити…”.

Важным з’яўялецца наступны этнаграфічны запіс пра Каляды: “Перадзяваліся і ў зайчыка, і ў воўка. Зайчык ужэ будзе там хавацца за каго-нібудзь, туліцца, а гэты воўк будзе бегаць кругом, шукаць. Схваціць гэтога зайца, а гэты зайчык ужэ пішчыць. Адбяруць ды схаваюць гэтога зайчыка” (в. Маляўшчына Нясвіжскі р-н).Тут можна паспрабаваць знайсці міфалагічныя паралелі. У казках воўк звычайна выступае на баку Героя. Менавіта воўк дапамагае схапіць і разарваць зайца, з якога вылятае качка, у якой схаванае яйка з Кашчавай смерцю. То бок перамога ваўка над зайцам можа сімвалізаваць знішчэнне нядобрага, каб гаспадары не ведалі ліха ў будучым.

Заяц, як і казёл, ўвасабляюць мужчынскую гіперсэксуальнасць і плоднасць. Гэтыя ідэі з’яўляюцца важнымі ў рытуальна-сімвалічных дзеяннях каляднікаў.

У Давыд-Гарадку “зайцу” шылі шэра-белы касцюм і ўстаўлялі ў рот вялізныя зубы з бульбы, на галаву надзявалі шапку.

 
 
 

Другие статьи