Продавец КРАМАМАМА інтэрнэт-крама дзіцячага і дарослага адзення міжнародных брэндаў развивает свой бизнес на Deal.by 8 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by
Корзина
457 отзывов
promo_banner
КРАМАМАМА интернет-магазин детской и взрослой одежды международных брендов
Наличие документов
Знак Наличие документов означает, что компания загрузила свидетельство о государственной регистрации для подтверждения своего юридического статуса компании или индивидуального предпринимателя.
+375 (44) 578-65-94
+375 (29) 327-39-26

1 мая - Міжнародны Дзень Працы ў Беларусі. Якія сьвяты мы сьвяткуем і навошта?

1 мая - Міжнародны Дзень Працы ў Беларусі. Якія сьвяты мы сьвяткуем і навошта?

1 мая - Дзень Працы. А ці ведаеце вы сэнс гэтага свята?

Дзень працы адзначаюць у 142-х краінах свету, але хто сёння памятае, чаму ён паўстаў?

У сярэдзіне ХІХ ст. усё болей людзей з вёсак эмігравала ў гарады працаваць на фабрыкі і заводы. Людзі працавалі па 12-15 гадзін без выходных. Цяжкая фізічная праца прыносіла заробак, якога нават не хапала на ежу. Паўсюдным была таксама дзіцячая праца. Жыллёвыя кварталы былі перанаселеныя.

Усё гэта прыводзіла да абвастрэння сацыяльнай абстаноўкі. Рабочыя сталі аб’ядноўвацца ў прафсаюзы, патрабаваць павышэння заробкаў, мітынгаваць. Усё болей папулярнымі ставаліся сацыялістычныя і камуністычная ідэі.

1 мая 1886 года арганізацыі анархістаў ЗША і Канады ладзілі шэраг мітынгаў, адзін з якіх скончыўся трагічна. У Чыкага мірная дэманстрацыя працоўных з патрабаваннем 8-гадзіннага рэжыму працы перарасла ў бойню. Мітынг жорстка разагналі, паліцыянты пачалі страляць у натоўп, некалькі чалавек загінула.

1 мая 1886 года арганізацыі анархістаў ЗША і Канады ладзілі шэраг мітынгаў, адзін з якіх скончыўся трагічна

Чатырох працоўных-анархістаў пакаралі смерцю за тэракт, які не быў даказаны.

У памяць пра гэтыя трагічныя падзеі 1 мая 1890 года, Парыжскі кангрэс IIІнтэрнацыянала абвясціў 1 мая 1890 года Днём салідарнасці рабочых усяго свету, і прапанаваў адзначыць яго дэманстрацыямі з патрабаваннем 8-гадзіннага рабочага дня і іншымі сацыяльнымі патрабаваннямі. Тады ўпершыню 1 мая адзначалі працоўныя па ўсім свеце: Бельгіі, Францыі, Нямеччыне, ЗША, Даніі, Іспаніі ды іншых краінах.

Аднак святкаванне 1 мая ў многіх краінах страціла свой першапачатковы сэнс. У былых кельтамоўных рэгіёнах, Ірланды і Шатландыі, ноч на 1 мая - Бельтэне - гэта свята паварота на лета, з традыцыямі карагодаў і абрадаў вакол вялікіх ачышчальных вогнішчаў і пасадкай Майскага Дрэва. Для Нідэрландаў сёння гэта фестываль цюльпанаў, для скандынаваў – «Дзень зязюлі», калі людзі паляць вогнішчы, водзяць карагоды і адганяюць вядзьмарак. У Канадзе – дзень сусліка, у які проста не выпадае быць цвярозым. А ў ЗША – гэта працоўны дзень.

Першамай у Беларусі дагэтуль застаецца пародыяй святкавання на савецкі манер - з загадамі «зверху» на ўдзел у запланаваных гарадскімі і местачковымі адміністрацыямі тужлівых афіцыйных мерапрыемствах.

Першамай у Беларусі дагэтуль застаецца пародыяй святкавання на савецкі манер

Другие статьи