Продавец КРАМАМАМА інтэрнэт-крама дзіцячага і дарослага адзення міжнародных брэндаў развивает свой бизнес на Deal.by 8 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by
Корзина
457 отзывов
promo_banner
КРАМАМАМА интернет-магазин детской и взрослой одежды международных брендов
Наличие документов
Знак Наличие документов означает, что компания загрузила свидетельство о государственной регистрации для подтверждения своего юридического статуса компании или индивидуального предпринимателя.
+375 (44) 578-65-94
+375 (29) 327-39-26

ВАРГІН - кароль катоў. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах

ВАРГІН - кароль катоў. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах

Хэлоўін, Каляды, Раство, Новы год - хутка надыходзіць час вялікіх сьвятаў, з маскараднымі традыцыямі, на якія хочацца як дзеткам так і бацькам апрануцца ну зусім незвычайна, ну зусім крэатыўна, але і каб той фэст не лупіў балюча па сямейнаму бюджэту.

Не праблема! Мы падкажам шмат файных карнавальных лайфхакаў, як з дапамогаю нашага каталогу і Вашай фантазіі зрабіць цуд сваімі рукамі. Ды яшчэ і з выгодай.

Крыніцу ж натхнення ня трэба шукаць дзесьці за акіянам - яна тут, побач, нашая невядомая, але вельмі насычаная беларуская міфалогія!

Такім чынам, сустракайце: ВАРГІН - кароль катоў!

Варгін кароль катоў. Збіраем карнавальны касцюм самастойна. Беларуская міфалогія ў карнавальных касцюмах ад КРАМАМАМА

"Вызначаўся Варгі́н сярод іншых катоў сваім выглядам: ён быў велізарных памераў, увесь чорны, бы смоль, поўсць на ім аж блішчэла, была мяккая і гладкая, хвост, як у собаля, а вочы гарэлі агнём. Меў здольнасць нечакана з'яўляцца і гэтак жа нечакана знікаць, нават пры зачыненых дзвярах і вокнах. Часта мяняў гаспадароў. Уваходзячы ў ласку да новых гаспадара ці гаспадьші, Варгін выклікаў у іх найцяжэйшыя псіхічныя расстройствы, непаддатныя ніякім лекам, і, па сутнасці, выводзіў сваіх гаспадароў па-за межы ўсякай сацыяльнасці, так што яны маглі перасварыцца з усімі сваімі сямейнікамі, сябрамі, знаёмымі, маглі пачаць рабіць супраць іх розныя захады і г.д. Сканчалася ўсё гэта звычайна поўным фізічным і душэўным знясіленнем ахвяры. Народ верыў, што каты наагул, а тым болей кашэчы кароль Варгін , маглі сваім варкатаннем выклікаць у галаве тых, хто з імі найбольш бавіўся, з'яўленне рознай жамяры (рою восаў, матылёў і да т.п.) або і зусім маленькіх пачварных істот, ад чаго хворы немінуча павінны быў пакутліва памерці. Даць рады мог толькі моцны, «прыродны», чараунік або знахар, які патаемнымі словамі мог не толькі сагнаць Варгіна з двара, але і выгнаць усю гэтую жамяру і знішчыць яе. Такога знахара Варгін баяўся як чорт крыжа".​‌‌​‌‌​ ​‌​‌‌‌‌ ​​​‌​‌ ​​‌‌‌​ ​​‌​​​ ​​​‌‌‌ ​‌​​​‌ ​​‌‌‌​ ​​‌‌​‌ ​​‌​​​ ​‌​​​‌ ​​‌‌‌​ ​​‌‌‌​ ​​‌‌​​ ​‌​​​‌ ​​‌​​‌ ​​‌​‌‌ ​‌​​‌‌ ​‌​‌​‌​ ​‌‌​‌‌​ ​‌‌‌​‌‌ ​​‌‌‌‌

(Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік)​​‌​​​​​‌‌​​

Арыгінальны карнавальны касцюм на Хэлоўін або Каляды абыйдзецца усяго каля 20 рублёў (калі толькі вам не захочацца аздобіць яго каронай, ці набыць да камплекту адмысловыя лапкі-цапкі)

Спрабуйце - і ў вас атрымаецца!

 

Другие статьи