Продавец КРАМАМАМА інтэрнэт-крама дзіцячага і дарослага адзення міжнародных брэндаў развивает свой бизнес на Deal.by 8 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by
Корзина
457 отзывов
promo_banner
КРАМАМАМА интернет-магазин детской и взрослой одежды международных брендов
Наличие документов
Знак Наличие документов означает, что компания загрузила свидетельство о государственной регистрации для подтверждения своего юридического статуса компании или индивидуального предпринимателя.
+375 (44) 578-65-94
+375 (29) 327-39-26

14 кастрычніка - міжнароднае сьвята Дзень Маці ў Беларусі. Усім Жанчынам - 30% зьніжка!

14 кастрычніка - міжнароднае сьвята Дзень Маці ў Беларусі. Усім Жанчынам - 30% зьніжка!
14 кастрычніка Дзень Маці ў Беларусі. КРАМАМАМА прапануе зніжку на жаночае адзенне
Віншуем усіх жанчын-маці са святам! Зычым здароўя, мацярынскага шчасця і мірнага неба!

Дзень маці — міжнароднае свята ў гонар Маці. У гэты дзень прынята віншаваць перш за ўсё маці і цяжарных жанчын, у адрозненне ад Міжнароднага жаночага дня, калі віншаванні прымаюць усе прадстаўніцы жаночага полу.

У Беларусі Дзень Маці (14 кастрычніка) пачалі адзначаць з 1996 года

Дда гэтага сьвята ў нас прымеркаваная АКЦЫЯ - 30% зьніжкі на 

 ЖАНОЧАЕ АДЗЕННЕ

НІЖНЮЮ БЯЛІЗНУ

КУПАЛЬНІКІ

 Прапанова абмежаваная часам: толькі з 14 па 16 кастрычніка! Спяшайцеся!

14 кастрычніка Дзень Маці ў Беларусі. КРАМАМАМА прапануе зніжку на жаночае адзенне

Ушаноўванне жанчыны-маці мае шматвяковую гісторыю.

З XVII па XIX стагоддзе у Вялікабрытаніі адзначалася так званая «Матчына нядзеля» (Mothering Sunday) — у другую нядзелю Вялікага паста, прысвечаная ўшаноўванню маці па ўсёй краіне.

У ЗША Дзень маці ўпершыню публічна быў падтрыманы вядомай амерыканскай пацыфісткай Джуліяй Уорд Хоўв у 1872 г., як дзень адзінства маці ў барацьбе за мір ва ўсім свеце. Канцэпцыя Джуліі Уорд не знайшла шырокай падтрымкі ні ў ЗША, ні ў іншых краінах.

У 1907 годзе амерыканка Ганна Джарвіс з Філадэльфіі выступіла з ініцыятывай ушаноўвання маці ў памяць пра сваю маці. Ганна напісала лісты ў дзяржаўныя ўстановы, заканадаўчыя органы і выбітным асобам з прапановай адзін дзень у годзе прысвяціць ушаноўванню маці. У 1910 годзе штат Віргінія першы прызнаў Дзень Маці афіцыйным святам.

У 1914 годзе прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан абвясціў другую нядзелю мая нацыянальным святам у гонар усіх амерыканскіх маці.

Услед за ЗША другую нядзелю мая абвясцілі святам 23 краіны (у іх ліку: Бахрэйн, Ганконг, Індыя, Малайзія, Мексіка, Нікарагуа, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Аман, Пакістан, Катар, Саудаўская Аравія, Сінгапур, Аўстралія, Украіна, Эстонія і інш.), а яшчэ больш трыццаці адзначаюць свята ў іншыя дні.

Другие статьи