Продавец КРАМАМАМА інтэрнэт-крама дзіцячага і дарослага адзення міжнародных брэндаў развивает свой бизнес на Deal.by 8 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by
Корзина
457 отзывов
promo_banner
КРАМАМАМА интернет-магазин детской и взрослой одежды международных брендов
Наличие документов
Знак Наличие документов означает, что компания загрузила свидетельство о государственной регистрации для подтверждения своего юридического статуса компании или индивидуального предпринимателя.
+375 (44) 578-65-94
+375 (29) 327-39-26

РАДАЎНІЦА: унікальнае сьвята беларускай культуры. Якія сьвяты мы сьвяткуем?

РАДАЎНІЦА: унікальнае сьвята беларускай культуры. Якія сьвяты мы сьвяткуем?

Радаўніца (таксама - Раданіца, Радуніца, Радаўніцкія Дзяды, Наві Дзень) — дзень памінаньня памерлых ува ўсходнім арэалу рассялення славянаў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь — нябожчык. Праваслаўная Царква і Беларуская грэка-каталіцкая царква ўключылі Радаўніцу ў свой культ. Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасьля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. І хоць існуе звычай памінальнай трапэзы, у тым ліку велікоднае яйка пакідаць «для спачылых», Праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаеньні душы і добрыя справы ў памяць пра іх.

Радаўніца - унікальнае свята ў беларускай культуры. Артыкулы ад КРАМАМАМА

Назоў Радаўніца (Радуніца, Раданіца) вельмі архаічны. Няма адзінага меркавання пра яго паходжанне. Доўгі час яго этымалогію выводзілі ад «радавацца» або «род». На карысць «радаснай» тэорыі сведчыла тое, што ў хрысціянскі час Радаўніца стала «Вялікаднем памерлых»: святам, прасякнутым надзеяй на ўваскрашэнне і вечнае жыццё. Аднак многія навукоўцы лічаць такое тлумачэнне павярхоўным. Ключом да тлумачэння слова можа быць літоўскае слова rauda «плач з галашэннем» і raudanė «малітва з плачам і галашэннем». Параўнайце, як гэта падобна да славянскага «рыдання». Абрад памінання дзядоў па Вялікадні ў нас з літоўцамі ідэнтычны. Назоў «Радаўніца» менш пашыраны на поўдзень ад Беларусі.

Радаўніца - унікальнае свята ў беларускай культуры. Артыкулы ад КРАМАМАМА

Раніцай на Радаўніцу гаспадыня, як звычайна, завіхалася каля печы, рыхтавала спэцыяльныя рытуальныя стравы, упраўлялася, а ўжо потым сям’я пачынала зьбірацца на могілкі. Усе апраналіся ў сьвяточнае адзеньне, бралі з сабой ільняны абрус, велікодныя яйкі, бліны, каўбасу, сала, асьвячоную соль, бутэльку гарэлкі, складвалі ўсё гэта ў хусьцінку і адпраўляліся ў царкву на абедню. Прыгатаваньне праходзіла ў абстаноўцы спакою і ўрачыстасьці, з адчуваньнем гордасьці і павагі адно на аднога і да свайго роду. Пасьля могілак па дарозе дадому моладзь і дзеці вадзілі некаторыя магічныя веснавыя карагоды(«Пасеялі дзеўкі лён» — каб лён добры вырас). Застольле часьцей за ўсё прадаўжалася і дома, але ўжо ў больш вясёлай форме, са сьпевамі, танцамі, гульнямі, адбываліся кірмашы, але гэта не было сьвятатацтвам, а мела рытуальнае значэньне — пераадолець сьмерць, не дапусьціць страху перад ёй у душы людзей, сьцьвердзіць жыцьцёвы атымізм. у хаце наладжвалася вячэра.

У храмах вяліся богаслужэньні і паніхіды па нябожчыках.

Вучыце дзяцей з малку паважаць продкаў

У беларусаў, як і ў іншых усходніх славян, памінальныя дні спрадвеку моцна шануюць. “Перш чым сабе — продкам” — гэты прынцып народнай культуры не парушаўся раней ніколі. Чапаць вясной зямлю ля ўласнай сядзібы можна было толькі пасля таго, як прыбярэшся на могілках.

Нашы блізкія жывуць разам з намі ў нашых успамінах. Тая любоў і клопат, які яны ў нас уклалі, саграваюць нашы сэрцы, даюць сілу жыць. 

Таму нашыя продкі і казалі, звярнуўшыся да памерлых: 

"Няхай на тым свеце спачываюць, а нам з таго света паспрыяюць".

Другие статьи