Продавец КРАМАМАМА інтэрнэт-крама дзіцячага і дарослага адзення міжнародных брэндаў развивает свой бизнес на Deal.by 8 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by
Корзина
457 отзывов
promo_banner
КРАМАМАМА интернет-магазин детской и взрослой одежды международных брендов
Наличие документов
Знак Наличие документов означает, что компания загрузила свидетельство о государственной регистрации для подтверждения своего юридического статуса компании или индивидуального предпринимателя.
+375 (44) 578-65-94
+375 (29) 327-39-26

1 чэрвеня - Міжнародны Дзень Абароны Дзетак. Якія сьвяты мы сьвяткуем?

1 чэрвеня - Міжнародны Дзень Абароны Дзетак. Якія сьвяты мы сьвяткуем?

Дарагія нашыя дзеткі а таксама іх клапатлівыя бацькі - нашыя пакупнікі і наведвальнікі!

У Міжнародны дзень Абароны Дзетак - традыцыйныя вялікія зьніжкі на дзіцячае адзенне, абутак і аксэсуары міжнародных брэндаў ад КРАМАМАМА. Працуем па ўсёй Беларусі

Дзяцінства — гэта цудоўны час чыстай радасці, мары, смеху, гульняў, свет бясконцай прыгажосці.

Менавіта ад таго, што мы зробім для нашых дзяцей сёння, як мы паставімся да іх праблем зараз, залежыць дзень заўтрашні. І ні ад каго іншага, як ад нас саміх, хто нясе дзецям любоў, пяшчоту і правільнае выхаванне, залежыць тое, кім яны стануць у будучыні.

Нягледзячы на тое, што свята прысвечана дзецям, у душы дарослага таксама жыве дзіця, бо самыя каштоўныя ўспаміны і крыніца нашага натхнення - нашае ж дзяцінства.

Сцяг які ўздымаюць у Міжнародны Дзень Абароны Дзетак, 1 чэрвеня.

Гісторыя свята пачалася пасля Другой сусветнай вайны, калі па ўсім свеце значна павялічылася колькасць дзяцей-сірот, а таксама дзяцей, якія галадаюць і не маюць пастаяннага прытулку.

У 1949 г. у Парыжы на жаночым кангрэсе ўзнялі пытанне аб абароне абяздоленых дзяцей, і ўжо 1 чэрвеня 1950 г. быў праведзены першы Міжнародны дзень дзяцей.

Сімвалам гэтага свята з'яўляецца зялёны сцяг, на якім намаляваная планета і пяць рознакаляровых фігур на акружнасці. Зялёны фон сімвалізуе урадлівасць, рост і гармонію, планета – агульны дом для ўсіх дзяцей, а рознакаляровыя фігуркі – памяркоўнасць і разнастайнасць.

Мы шчыра зычым безклапотнага чыстага неба над вашымі галовамі, Здароўя і Ладу, Любові і Шчасця, дзіцячай Радасьці і Аптымізму для ўсёй сям'і!

УВАГА!

Нагадваем, што сёння яшчэ можна пасьпець на нашую акцыю і набыць з каталогу адзенне, абутак і летнія аксэсуары міжнародных брэндаў са зніжкай да 50% !

Другие статьи