Продавец КРАМАМАМА інтэрнэт-крама дзіцячага і дарослага адзення міжнародных брэндаў развивает свой бизнес на Deal.by 8 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by
Корзина
457 отзывов
promo_banner
КРАМАМАМА интернет-магазин детской и взрослой одежды международных брендов
Наличие документов
Знак Наличие документов означает, что компания загрузила свидетельство о государственной регистрации для подтверждения своего юридического статуса компании или индивидуального предпринимателя.
+375 (44) 578-65-94
+375 (29) 327-39-26

ГІСТОРЫЯ ДЗІЦЯЧАГА АДЗЕННЯ на Літве-Беларусі

ГІСТОРЫЯ ДЗІЦЯЧАГА АДЗЕННЯ на Літве-Беларусі

А вы калі-небудзь задумваліся, як апраналі дзетак у мінулыя часы? Якой была дзіцячая мода нашых продкаў?

Дзіўна, але вы зусім не сустрэнеце выявы дзетак на старасвецкіх дрэварытах ці палотнах, хіба выпадкова або дзеля агульнай кампазіцыі.

Толькі з XVIII ст. дзеткі пачынаюць займаць пачэснае месца на палотнах мастакоў і толькі ў ХІХ ст. ім пачынаюць прысвячаць асобныя творы (маецца на ўвазе дзеткі абстрактныя, не інфанты заможнай магнатэрыі ці каралеўскага двара). Да гэтага ж перыяда адносяцца і партрэты дзетак простых саслоўяў.

Чаму ж так сталася? Давайце прааналізуем.

Стаўленне да дзяцей яшчэ некалькі стагоддзяў таму было зусім адрозным ад сённяшняга. Яны да пэўнага ўзросту і за людзей не лічыліся. Дзеці былі ўласнасцю бацькоў, ні пра якое права на ўласнае меркаванне або пра павагу да іх асобы і гаворкі не вялося. Дзеткі былі настолькі бязпраўным і няважным слоем грамадства, што звестак пра тое, як дзяцей гадавалі, ува што апраналі і абувалі, вельмі мала. Дзеткі амаль не згадваюцца на старонках твораў гісторыкаў і пісьменнікаў, не з'яўляюцца на палотнах мастакоў тых эпохаў, за выключэннем хіба ўласных атожылкаў або нашчадкаў пануючага саслоўя.

Мяркуючы па партрэтах арыстакратыі, доўгі час дзяцей апраналі гэтак жа, як дарослых, у паменшаныя копіі дарослага адзення. З усімі вынікаючымі адсюль нязручнасцямі ў выглядзе тугіх і жорсткіх гарсэтаў, напудраных парыкоў, пышных спадніц і туфляў на абцасах. Прычым гадоў да 4-5 адрозніць па вопратцы хлопчыка ад дзяўчынкі было цалкам немагчыма: ўсіх малянят апраналі ў сукеначкі і спадніцы. Дарэчы, такая практыка захавалася да пачатку ХХ стагоддзя. Да канца XVIII стагоддзя дзеці хадзілі без майткоў. А калі прыдумалі споднікі і панталоны, то гэтая дэталь адзення ўяўляла сабой дзве асобныя калашыны, што мацаваліся паяском да стану або да гарсэту і ніяк не змацоўваліся паміж сабой. Гэта значыць прыкрытыя былі ногі, але не геніталіі ці азадак. Панталоны дарослых дам былі дакладна такімі ж. Дзецям шылі вопратку тыя ж краўцы, што і дарослым, з той жа тканіны, па тых жа лекалах, толькі паменшаным. З лапікаў аналагічная вопратка шылася і для лялек, якія выглядалі такімі ж маленькімі копіямі дзяцей.

 

Мініятура Радзівілаўскага летапісу: Помсьцячы за спалены Полацак і забітых бацькоў Рагнеда спрабуе забіць свайго мужа Ўладзімера
Мініятура Радзівілаўскага летапісу: Помсьцячы за спалены Полацак і забітых бацькоў Рагнеда, маці Ізяслава, спрабуе забіць свайго мужа Ўладзімера.
"Бівлія" Францыска Скарыны.Тытульны ліст Кнігі Другазаконьне. 1519 г.
"Бівлія" Францыска Скарыны.Тытульны ліст Кнігі Другазаконьне. 1519 г.
Надмагілле Канец XVI - пачатак XVII ст.ст. Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Надмагілле. Канец XVI - пачатак XVII ст.ст.
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Невядомы мастак. Партрэт (?Зьбігнева, ваяводы падляскага або ягонага сына - Максімільяна Францішка? ) Асаліньскага з сынамі. Перад 1650 г. (або 1870я-1680я).
Невядомы мастак. Партрэт (?Зьбігнева, ваяводы падляскага або ягонага сына - Максімільяна Францішка? ) Асаліньскага з сынамі.
Перад 1650 г. (або 1670я-1680я).
Дзіцячае адзенне за часам ВкЛ і Рэчы Паспалітай: мода шляхецкая
Фрагмент палатна "Сейм элекцыйны 1697 года" аўтарства Марціна Альтамонтэ (Martino Altomonte), паміж 1697 і 1704 гг.

 

Дзіцячае адзенне за часам ВкЛ і Рэчы Паспалітай: мода шляхецкая. Францішак Смуглевіч. Сям'я Прозараў. 1789
 
Францішак Смуглевіч. Сям'я Прозараў. 1789
Дзіцячае адзенне за часам ВкЛ і Рэчы Паспалітай: мода простага народу
Францішак Смуглевіч. Тыпы вяскоўцаў. Канец XVIII стагоддзя
Дзіцячае адзенне за часам ВкЛ і Рэчы Паспалітай: мода шляхецкая ў Расейскай імпэрыі. І. І. Аляшкевіч, Сямейны партрэт Тышыньскіх, 1813
І. І. Аляшкевіч, Сямейны партрэт Тышыньскіх, 1813
Дзіцячае адзенне за часам ВкЛ і Рэчы Паспалітай: мода простага народу ў Расейскай імпэрыі. Нікадзім Сілівановіч. Салдат з хлопчыкам. 1866.
Нікадзім Сілівановіч. Салдат з хлопчыкам. 1866.
Дзіцячае адзенне за часам ВкЛ і Рэчы Паспалітай: мода простага народу ў Расейскай імпэрыі
Жанчыны з дзецьмі з вёскі Дражын Бабруйскага павета. Фатограф Ісак Сербаў, каля 1912 г.

Патрыярхальны лад жыцця ў паселішчах і вядзенне натуральнай гаспадаркі спрыялі таму, што многія тыповыя рысы традыцыйнага касцюма (простыя формы адзення, прамалінейны крой, перавага белага, чорнага і чырвонага колераў у аздабленні і ромба-геаметрычнага арнаменту) захаваліся ад старажытных часоў да канца XIX — пачатку XX ст.
Летам сялянскія дзеці насілі доўгую палатняную кашулю, большыя дзеці — з нагавіцамі, меньшыя — без іх. Абутак часта адсутнічаў.
У адзенні сялянскіх дзяцей да пачатку ХХ ст. таксама існавалі некаторыя адрозненні. Перш за ўсё, яны былі абумоўлены полаўзроставымі асаблівасцямі дзяцей, а таксама мясцовымі традыцыямі і сацыяльным статусам бацькоў. У першыя гады жыцця ў немаўляці адрозненняў гэтых не існавала.
Кашуля была першым адзеннем, што апраналі яшчэ ў перыяд ранняга дзяцінства хлопчыку і дзяўчынцы сялянскага саслоўя, якія ўжо добра трымаліся на ножках. Доўгая кашуля з тоўстага хатняга палатна служыла адзіным адзеннем хлопчыкаў і дзяўчынак да 5 гадоў, а часта і да 6-8 гадоў і нават болей. Яе падпярэзвалі даматканым поясам.
У цёплую пару года дзеці хадзілі ў такой кашулі босыя. І адрозніць хлопчыка ад дзяўчынкі можна было толькі па даўжыні валасоў (у хлопчыка — кароткія, пастрыжаныя паўкругам, у дзяўчынак — доўгія, заплеценыя ў коскі), а таксама па шнурку караляў, якія ўпрыгожвалі толькі шыю дзяўчынак. 
У 6-8 гадоў хлопчыкам апраналі штаны (порткі). Рабіліся яны з даматканай тканіны і фарбаваліся ў хатніх умовах расліннымі фарбамі. Абновы дзецям шылі толькі да свята Вялікадня, і гэта ўздымала настрой дзяцей.
У халады адзеннем сялянскіх дзяцей былі кажушкі або світкі з чужога пляча (старэйшых дзяцей або бацькоў), доўгія спадніцы і порткі з даматканага палатна, суконная хустка і лапці з анучкамі, перавязаныя аборамі. Сабе на ногі дзеці апраналі зімой валёнкі або «катанкі».
Абавязковай прыналежнасцю ўбору дзяўчыны былі ўпрыгожванні — каралі, завушніцы, стракатыя прыгожыя хусткі, абвязаныя вакол шыі са спушчаным канцом.
Хлопцы паважна хадзілі ў высокіх «чабоцях», у камзолах чорнага ці сіняга колеру са стракатымі шклянымі ці металічнымі гузікамі. Паверх камзола — пояс, які некалькі разоў абвіваў талію, зверху — світка і белая валяная шапка на галаве. У канцы ХІХ ст. у вясковую моду з горада прыйшлі фуражкі з казырком, якія сталі прыналежнасцю ўбору хлопцаў.

Другие статьи