Продавец КРАМАМАМА інтэрнэт-крама дзіцячага і дарослага адзення міжнародных брэндаў развивает свой бизнес на Deal.by 8 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by
Корзина
457 отзывов
promo_banner
КРАМАМАМА интернет-магазин детской и взрослой одежды международных брендов
Наличие документов
Знак Наличие документов означает, что компания загрузила свидетельство о государственной регистрации для подтверждения своего юридического статуса компании или индивидуального предпринимателя.
+375 (44) 578-65-94
+375 (29) 327-39-26

Дзяды восеньскія. 2 лістапада – Дзень памяці ў Беларусі

Дзяды восеньскія. 2 лістапада – Дзень памяці ў Беларусі

Пакуль у Заходняй Еўропе адзначаюць кельцкі Хэлоўін, традыцыі якога сягаюць у дахрысціянскі час, беларусы тым часам рыхтуюцца да сваёй таксама вельмі старажытнай урачыстасьці, зьвязанай з ушанаваннем памерлых - да Восеньскіх Дзядоў.

Якія сьвяты мы сьвяткуем? Усе пра Восеньскія Дзяды ў БЛОГу інтэрнэт-крамы КРАМАМАМА
"Дзядамі» продкі беларусаў называлі ўсіх памерлых сваякоў. Святкаванне адпаведнага памінальнага дня лічылася знакам шанавання, асаблівай павагі да продкаў, сваіх каранёў.

Пасьля сканчэння сезонных прац найбольш распаўсюджаным і важным сьвятам былі Восеньскія, ці Змітраўскія, Дзяды.

У сучаснай Беларусі праваслаўныя адзначаюць Дзяды (Бацькоўскую памінальную суботу) у першую суботу перад 8 лістапада.

Беларусы-каталікі - адзначаюць 2 лістапада, таксама Дзяды альбо Дзень задушны.

Людзі верылі, што на Дзяды душы продкаў апускаюцца на зямлю, каб даведацца, як жывуць iх нашчадкі.

Абрад пакліканьня душаў памерлых мастацка апісаны Адамам Міцкевічам у ягонай паэме «Дзяды».

Сёння гэтае старажытнае сьвята мае шмат хрысціянскіх рысаў, таму вернікі ідуць ў храм, каб памянуць памерлых родных і блізкіх, пабываць на могілках, прынесці свечкі і кветкі, памаліцца за тых, хто адышоў у вечнасць.

Акрамя наведвання могілкаў, адным з абавязковых атрыбутаў гэтага дня з’яўлялася сямейная вячэра ў гонар продкаў, у час якой людзі маліліся, успаміналі дзядоў і клікалі іх да сябе на вячэру, пакінуўшы свабодныя месцы за сталом. Асобна неабходна нагадаць, што паводзіны ўсіх удзельнікаў памінальнай вячэры павінны быць сціплымі, стрыманымі. Сям’я збіраецца за агульным сталом, запальваецца свечка. Перш чым сабе, па кожнай страве спачатку адкладваецца ў асобны прыбор для «дзядоў». У працэсе трапезы па чарзе ўзгадваюцца памерлыя сваякі амаль да сёмага калена. Так сям’я заручаецца падтрымкай на нябёсах на цэлы год. Аднак галоўнае  – гэта спрыяе кансалідацыі сям’і: малодшыя ведаюць і паважаюць свой род, і потым перададуць гэтую павагу сваім дзецям.

Манета Нацыянальнага банка "Дзяды". Якія сьвяты мы сьвяткуем? Усе пра Восеньскія Дзяды ў БЛОГу інтэрнэт-крамы КРАМАМАМА
Таму ніхто «дзядоў» не баяўся, наадварот, шчыра чакалі іх прыходу. 

Памінанне продкаў з’яўляецца жывой сувяззю з імі, бо вядома, што пакуль жыве памяць аб чалавеку — чалавек таксама жыве ў нашых сэрцах. 

А нашая памяць – гэта тое, што мы можам даць нашым памерлым блізкім як удзячнасьць за сваё жыццё, за любоў да нас, за ўсё добрае, што яны зрабілі на гэтай зямлі, гэта жывая сувязь пакаленняў на парозе вечнасьці..

Спадзяемся, што гэтае мерапрыемства ў нас стане традыцыйным і з кожным годам колькасць удзельнікаў будзе павялічвацца, а падлеткі змогуць больш даведацца пра традыцыйныхя сьвяты беларусаў, пра сваю славутую мінуўшчыну і непаўторную культуру з глыбокімі, архаічнымі каранямі.

Дзяды ў 1988 годзе. Якія сьвяты мы сьвяткуем? Усе пра Восеньскія Дзяды ў БЛОГу інтэрнэт-крамы КРАМАМАМА
Першую акцыю на Дзяды менавіта ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў зладзілі моладзевыя згуртаваньні «Тутэйшыя» і «Талака» ў парку Янкі Купалы ў Мінску ў 1987 годзе.

У наступным годзе ў мітынге 30 кастрычніка 1988 году прынялі ўдзел тысячы людзей. Упершыню на масавым мерапрыемстве быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг. Мітынг быў гвалтоўна разагнаны ўнутранымі войскамі, што мацней падкрэсліла сапраўдныя адносіны ўладаў да народнай памяці...

Другие статьи