Продавец КРАМАМАМА інтэрнэт-крама дзіцячага і дарослага адзення міжнародных брэндаў развивает свой бизнес на Deal.by 8 лет.
Знак PRO означает, что продавец пользуется одним из платных пакетов услуг Deal.by с расширенными функциональными возможностями.
Сравнить возможности действующих пакетов
Начать продавать на Deal.by
Корзина
457 отзывов
promo_banner
КРАМАМАМА интернет-магазин детской и взрослой одежды международных брендов
Наличие документов
Знак Наличие документов означает, что компания загрузила свидетельство о государственной регистрации для подтверждения своего юридического статуса компании или индивидуального предпринимателя.
+375 (44) 578-65-94
+375 (29) 327-39-26

Хэлоўін - дахрысціянскае сьвята ці маркетынгавы ход? Усё пра Хэлоўін на Беларусі

Хэлоўін - дахрысціянскае сьвята ці маркетынгавы ход? Усё пра Хэлоўін на Беларусі

Кожны год, напярэдадні хрысціянскіх сьвятаў Усіх Святых 1 лістапада і каталіцкага Дня Задушнага 2 лістапада, у мас-медыа актыўна ўзгадваецца яшчэ адна дата — Хэлоўін. І хоць першыя дзве даты супрацьстаяць трэцяй, як хрысціянскія паганскай, між тым у сучасным сьвеце яны вымушаны суіснаваць. Раней гэтыя сьвяты тычыліся толькі Заходняй Еўропы і Амерыкі, але з пашырэннем масавай культуры прыйшлі і да нас. Пра Хэлоўін добра ведаюць беларускія дзеці і моладзь, асабліва ён падабаецца падлеткам, студэнтам.

Хэлоўін – адно з самых экзатычных і незвычайных святаў, якое мае карані ў традыцыях старажытных кельтаў Ірландыі і Шатландыі. Яшчэ ў дахрысціянскую эпоху кельцкая супольнасьць Брытанскіх астравоў адзначала з 31 кастрычніка на 1 лістапада новы год або заканчэнне збору ўраджая і наступленне зімы (Samain, Самайн, у сучасным вымаўленні - Савайн). Канец гадавога цыклу земляробства асацыяваўся з канцом зямнога жыцця.

Oidhche Shamhna (Ноч на Самайн) - традыцыі гэльскага Самайну на Гебрыдскіх астравах  (Шатландыя, выспа South Uist, 1930я)
У 601 г. папа Грыгоры I праінструктаваў місіянераў ня змагацца з паганскімі святамі, а прыстасоўваць іх да хрысціянскіх - па яго задуме, гэта павінна было спрыяць хрысціянізацыі Паўночнай Еўропы.
Да VIII ст. свята Самайн стала Днём усіх душ і Днём усіх святых (1 лістапада), падчас якога размаўляць з памерлымі лічылася з пункту гледжання рэлігіі цалкам дапушчальным. Падобнае узаемапранікненне гэльскай традыцыі і хрысціянскіх абрадаў пачало фармаваць першыя зародкі Хэлоўіна.
Толькі праз два стагоддзі пасьля зацвярджэння Дня ўсіх святых - на мяжы X-XI стст., - у запісах манахаў назіраецца зрушэнне ва ўспрыманні Самайн ў бок цёмнага паганскага сьвята, звязанага са сьмерцю.

У сярэднявечных Шатландыі і Ірландыі Самайн насіў назву Oidhche Samhna ці Oíche Samhna, і сучасныя носьбіты гэльскай мовы па-ранейшаму пазначаюць Хэлоўін словамі Oíche / Oidhche Samhna. Да гэтага часу на поўначы Шатландыі і Ірландыі прынята праводзіць рытуалы для заспакаення мёртвых і расказваць ноччу 31 кастрычніка гісторыі пра продкаў..

Само слова «Хэлоўін» упершыню згадваецца ў XVI ст. як шатландскае скарачэнне ангельскай фразы All-Hallows-Even («Вечар усіх святых», even - скарачэнне ад evening («вечар»); па-шатландску чытаецца як «хэллувін»). Так у той час называлі ноч перад Днём усіх сьвятых.

Большасьць традыцый сьвята мае доўгую гісторыю.

Выразаная з турнэпсу Паходня Джэка, пачатак XX ст. Музей традыцыйнага побыту, Ірландыя
Адным са самых знакамітых атрыбутаў з'яўляецца гарбузовы свяцільнік, або Паходня Джэка, - які яўляе сабой пусты гарбуз, у якім выразана злавесная грымаса, а ўнутры змешчана свечка. Лічылася, што падобны плод, пакінуты ў Дзень усіх святых каля дома, будзе адганяць ад яго злых духаў і іншых інфернальных істотаў.

Вытокі гэтага звычаю сыходзяць у глыб стагоддзяў, калі жыхары Брытанскіх выспаў выразалі тварыкі на пладах падчас збору ўраджаю. Як і многія іншыя паганскія традыцыі, гэты знак набыў хрысціянскае тлумачэнне і, згодна з папулярным ірландскім павер'ем пра Джэка (адсюль назва), Паходня Джэка ўяўляе сабой «душу, не прынятую ні ў рай ні ў пекла».
Але свяцільня на Хэлоўін не заўсёды выраблялася з гарбуза: у Ірландыі і Шатландыі для гэтага традыцыйна выкарыстоўвалі рэпу, а прыбыўшыя ў Паўночную Амерыку імігранты хутка замянілі яе на гарбуз, як больш даступную і буйную гародніну, якая прасьцей паддаецца выразанню. Упершыню стварэнне гарбузоў-свяцільняў у Амерыцы было зафіксавана ў 1837 г .; гэты рытуал, які праводзіўся падчас збору ўраджаю, не меў ніякага дачынення да Хэлоўіну аж да другой паловы XIX ст. Толькі з 1900 г. выкарыстанне гарбузоў падчас святкавання Хэлоўіна ўвайшло ў шырокі ўжытак.

Прыкладна да XVI ст. склалася традыцыя выпрошвання прысмакаў ноччу 31 кастрычніка. Дзеці і дарослыя апраналі маскі з тканіны і хадзілі па хатах, патрабуючы ад гаспадароў пачастунак і дробна сваволячы. Звычай апранаць ролевыя касцюмы і насіць з сабой «паходню Джэка» з'явіўся толькі на памежжы XIX-XX стст., Прычым у абмен на грошы ці ежу першапачаткова трэба было прапаноўваць розныя забавы. Пасьля, у выніку масавай эміграцыі шатландцаў і ірландцаў у ЗША, Хэлоўін набыў папулярнасьць і там.
Тэрмін Trick-or-treat упершыню стаў выкарыстоўвацца ў ЗША, першы раз ён зафіксаваны ў 1934 г., а сам ён пачаў актыўна распаўсюджвацца толькі з 1939 года.

Традыцыйная ірландская маска з тканіны пачатку ХХ ст. Музеі вясковага жыцця, Ірландыя
Надзяванне карнавальных касцюмаў - параўнальна нядаўна ўзніклы элемент свята. Упершыню як паўнавартасны звычай ён быў зафіксаваны на пачатку XX ст. і ўзыходзіць да амерыканскіх традыцыяў касцюмаваных вечарын.
Упершыню нашэнне маскарадных касцюмаў на Хэлоўін зарэгістравана ў 1895 г. у Шатландыі, калі дзеці ў масках хадзілі па хатах і атрымлівалі цукеркі, печыва, садавіну і грошы.
Няма ніводнай згадкі пра падобныя традыцыях ў ЗША, Ірландыі або Англіі да 1900 года.

Пасля таго, як Хэлоўін пачаў актыўна адзначацца з XIX ст. у ЗША і Канадзе, ён распаўсюдзіўся па ўсім свеце дзякуючы ўплыву амерыканскай культуры, пры гэтым і па сёння існуе шэраг рэгіянальных адрозненняў. Напрыклад, у Ірландыі прынята ўладкоўваць буйнамаштабныя піратэхнічныя дзейства і вогнішчы, а ў Шатландыі гэты звычай адсутнічае. За межамі краін, дзе жывуць нашчадкі кельтаў, свята носіць хутчэй камерцыйны характар, чым культурны або рытуальны. У Японіі ў гонар свята праводзяцца штогадовыя парады, якія часам дасягаюць велізарнай колькасці удзельнікаў і ствараюць праблемы гарадскім службам.

Усё пра Хэлоўін на Беларусі - у артыкуле з блогу інтэрнэт-краамы КРАМАМАМА
У Беларусі Хэлоўін пачалі святкаваць адносна нядаўна.

Праваслаўныя і каталіцкія традыцыі не давалі язычніцкім вераванням распаўсюдзіцца на тэрыторыі нашай краіны. Але з-за глабалізацыі свету заходняя культура закранула і беларусаў, прынёсшы звычай і ў нашую краіну.

Дзеля справядлівасьці, трэба заўважыць, што паганства, па-сутнасьці, ніколі не знікла з нашых земляў цалкам, падобна таму, што адбылося ў гэльскай традыцыі, прыстасаваўшы свае сьвяты і абрады да хрысціянскіх (Купала, Дзяды, Каляды) асабліва там, дзе хрысціянізацыя адбылася позна і даволі павярхоўна.

Акрамя таго, рэлігійны вакуўм утвораны панаваннем бальшавіскага атэізму, сымволіка якога чымсьці нагадвае сатанінскую, паспрыяў таму, што сёння і побыт і погляды значнай частцы вернікаў падобныя больш на агнастычныя, чым на хрысціянскія.

Больш таго, сучасныя афіцыйныя сьвяты, падкрэслена падобныя на тужлівыя савецкія "празьнікі", адарваныя ад рэчаіснасці, жадання і попыту грамадскасці, таксама ствараюць адчуванне пустэчы ў забаўляльнай індустрыі. 

Якая, зразумела, хутка запаўняецца добра прамаркетынгаванымі традыцыямі Захаду.

Таму ня дзіва, што на сёння ў шматлікіх рэгіёнах Беларусі, у ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада прапануецца разнастайная забаўляльная праграма. Начныя клубы, рэстараны, кафэ, цырульні і гандлёвыя цэнтры ствараюць неверагодныя відовішчы. Каб прыцягнуць увагу людзей, мерапрыемствы часта робяць бясплатнымі. І з кожным годам гэтае свята становіцца ўсё больш папулярным.

У нашым каталозе можна пабачыць шырокі спектар карнавальнай прадукцыі, як на дзетак так і на дарослых, вытворцы якой - спецыялізаваныя кампаніі Вялікабрытаніі ці ЗША.

Усё пра Хэлоўін на Беларусі - у артыкуле з блогу інтэрнэт-крамы КРАМАМАМА

Карнавальныя касцюмы і аксесуары можна ўмоўна падзяліць на дзве вялізныя групы - Люксавыя і бюджэтныя. Люксавыя касцюмы звычайна СТОКавай якасьці і больш высокай цаны, адмыслова ўкамплектаваныя, маюць дапаўняльныя аксесуары, у той час, як бюджэтныя - гэта паадзіночныя тавары, даволі высокая якасьці, але залічаныя да тавараў "сэканд-хэнд"; такія касцюмы звычайна не маюць суправаджальных аксессуараў, кошт іх больш дэмакратычны і разлічаны на шырокае кола пакупнікоў. У нашым каталозе можна знайсці абодва тыпы карнавальнай вытворчасьці.

Наш каталог прадстаўляе якасныя і знакамітыя замежныя брэнды і франшызы, якія спецыялізуюцца на карнавальнай прадукцыі:

Карнавальные костюмы и аксессуары на Хеллоуин для детей и взрослых известныз брендов в интернет-магазине КРАМАМАМА (Минск)

  • Amscan (ЗША) - амерыкана-скандынаўскі вытворца і пастаўшчык карнавальнай прадукцыі ва ўсім свеце.

  • Atosa (Іспанія) - іспанскі па паходжанню буйны еўрапейскі вытворца карнавальнай і маскараднай прадукцыі, ад касцюмаў і аксесуараў да макіяжу і дэкору.

  • Boland (Нідэрланды) - галандскі брэнд якаснай карнавальнай прадукцыі.

  • Карнавальныя персанажы ад ліцэнзаваных прадстаўнікоў амерыканскай студыі і тэлеканала Cartoon Network Shop (аддзяленне ў Вялікабрытаніі).

  • Легендарная лонданская фірма Christys Dress Up прапаноўвае карнавальную вопратку ўласнай вытворчасці.

  • Карнавальныя ліцэнзаваныя касцюмы ад брытанскага аддзялення Disney Store - уся гама Сусвету Дыснею.

  • Карнавальная вопратка Elliotts Fancy Dress (Белфаст, Ірландыя) для дзяцей і дарослых.

  • Cемейный бізнес з Мюнхена (Германія), які носіць імя яго заснавальніка, Roman Habermann, займаецца продажам уласнай лініі аксесуараў і біжутэрыі, а таксама аптовай пастаўкай жаночай, мужчынскай і дзіцячай вопраткі, уключаючы тавары і аксэсуары для дзяцей і мам.

  • InCharacter Costumes (ЗША) - карнавальны брэнд для ўсёй сям'і.

  • Спецыялізаваны брэнд карнавальнай прадукцыі Magic належыць велізнай нямецкай сеткі супемаркетаў-аутлетаў ALDI SÜD

  • Карнавальныя ліцэнзаваныя касцюмы Marvel ад пастаўшчыкоў з Вялікабрытаніі.

  • Карнавальнае дзіцячае адзенне для падлеткаў Monster High па матывах фэшн-лялек.

  • Morphsuits (Шатландыя) - кампанія, якая спецыялізуецца на эластычных касцюмах са спандэксу, цалкам абцягаючых цела

  • Orlob Karneval GmbH - найбуйнейшы ў Еўропе нямецкі вытворца і аптова-рознічны пастаўшчык карнавальнага адзення і прадукцыі

  • Rubie's (ЗША) найбуйнейшы вытворца і пастаўшчык карнавальнай прадукцыі.

  • Smiffy's - брытанскі брэнд якаснага карнавальнага адзення для дзяцей і дарослых.

  • Карнавальная прадукцыя Star Wars ад ліцэнзійных пастаўшчыкоў Вялікабрытаніі.

  • Брытанская сетка крамаў Wilko прапаноўвае сваю карнавальную прадукцыю.

Пра ўсі гэтых спецыялізаваных вытворцаў і папулярныя франшызы можна падрабязьней даведацца ў нашым МОДНЫМ БЛОГУ.

Так што, HAPPY HALLOWEEN!

І не забудзьцеся ўзяць тое лепшае, што ёсьць у гэтай кельцкай традыцыі: абавязкова ў такі вечар распавядзіце сваім дзеткам пра нашых славутых продкаў - ад палачанаў і літвінаў да слынных беларусаў.

Другие статьи